Image
Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці

Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці

Ганна Кандрацюк (Verfasser)

Buch/Hardcover

28,00 €
Lieferbar

Beschreibung

«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той "Ніве" не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам "насвятляць" таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць». I дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: «Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек…» – а адзін дзед адпаліў ім, сказаў «каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі». Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа. Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. I ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця, – варта прачытаць гэтую кнігу. (Уладзімір Някляеў)

Produktdetails

Artikelnummer
1447345
Produkttyp
Buch
ISBN
978-83-972232-2-6
Erscheinungsort
Belastok
Verlag
Фонд Kamunikat.org
Erscheinungsjahr
2025
Sprache
Weißrussisch
Einband
Hardcover
Seitenzahl
220
Gewicht
0,81 kg